У групе падоўжанага дня вучняў 1 “В” класа, у межах беларускага дня маўлення, прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Кветкі Беларусі”.
Дзеці даведаліся аб першых вясновых кветках, убачылі разнастайнасць раслін у прыродзе Беларусі. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, разглядалі малюнкі вясновых кветак, дзялiлiся ўражаннямi.
Мерапрыемства было цiкавым i пазнавальным, дзецям вельмi спадабалася.